Віншуем з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня для ўсіх нас, беларусаў — асаблівы дзень. Гэта сімвал суверэнітэту, свабоды і незалежнасці нашай Радзімы.
Невыпадкова Дзень Незалежнасці мы святкуем у дзень вызвалення сталіцы Беларусі горада Мінска ў час Вялікай Айчыннай вайны.
75 год таму наша Бацькаўшчына свабодна ўздыхнула ад трохгадовага насілля і варварства.
Нам, сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце — жыць і працаваць у незалежнай беларускай дзяржаве.
Нізкі паклон за гэта франтавікам, партызанам, працаўнікам тылу, усім тым, хто адстаяў свабоду і незалежнасць роднага краю, хто ў пасляваенны час адраджаў і адрадзіў нашу родную Беларусь з руін і попелу.
Нас яднае любоў да Радзімы, мы ганарымся яе дасягненнямі і поспехамі, застаёмся вернымі традыцыям і шчыра жадаем зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай.